Понедельник, 29.04.2024
Сайтик
Прощальный поцелуй
Бухгалтерия сайта

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа

Малюнак 1 – Кальчуга, замацаване драцяных кольцаў.

 

У Еўропе кальчуга была вынаходніцтвам кельтаў,ад якіх яе запазычылі рымляне. Ад рымлян традыцыя шырокага выкарыстання кальчугі дасталася ў спадчыну германскім народам. У каралінгскую эпоху кальчуга пранікла ад германцаў да славян, што сведчыць этымалогія стараславянскага слова “броня”, якое ўжывалася для азначэння даспехаў і было вытворным ад старажытнаверхненямецкага “brunja”. Як мяркуецца, на беларускіх землях кальчуга з’явілася ў ІХ–Х стст. На познім этапе славянскай каланізацыі. Існуе таксама думка, што, нягледзячы на знаёмства нарманаў з кальчугамі яшчэ ў рымскую эпоху, штуршком да больш шырокага іх выкарыстання і нават пераўтварэння ва ўлюбёную засцерагальную зброю былі менавіта кантакты са славянамі. Варта адзначыць, што, нягледзячы на шматлікія доказы еўрапейскага паходжання і шляхоў распаўсюджання кальчугі, існуюць меркаванні на карысць яе запазычання ў народаў Усходу, дзе яна была незалежна вынайдзена і ўжывалася спачатку асірыйцамі, персамі і парфянамі, а затым сарматамі і іншымі качэўнікамі.

Папулярнымі былі прашываныя даспехі., вырабленыя з некалькіх слаёў грубай тканіны ці дублёнай скуры.

 

Даспех ХІ ст.

Поиск
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный конструктор сайтов - uCoz