Понедельник, 29.04.2024
Сайтик
Прощальный поцелуй
Бухгалтерия сайта

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа

Малюнак 1 – шчыт круглай формы.

 

Падобным да гнёздаўскіх быў нарманскі шчыт, знойдзены ў Бірцы. Ён таксама складаўся з дошак (ліпавых), меў круглую форму і мог быць да 1 м у дыяметры. У цэнтры шчыта быў умбон. Знаходкі іншых шчытоў пацвярджаюць сталую традыцыю іх фарбавання. Улюбёным колерам быў чырвоны, але шырока выкарыстоўваліся і іншыя колеры. Шчыты з Гакстадскага карабля мелі жоўты і чорны колер. Шчыты маглі фарбавацца ў кантрасныя колеры па спектрах, падзеленых радыяльнымі прамымі ці спіралепадобнымі палосамі. Ёсць дадзеныя аб міфалагтчных выявах на шчытах. Нягледзячы на тое, што распаўсюджаныя на славянскіх землях і ў нарманаў шчыты былі фактычна аднолькавымі, цяжка казаць пра нейкія запазычанні. Хутчэй за ўсё, народы проста працягвалі свае даўнія традыцыі вырабу і выкарыстання зброі, якія ў сілу падабенства ваенных тэхналогій зліваліся ў агултнаеўрапейскую тэндэнцыю.

Далейшае развіццё тактыкі прывяло да паступовага выхаду з ужытку круглых шчытоў і замены іх шчытамі большага памеру, якія забяспечвалі лепшую абарону ваяра і былі больш прыдатнымі для коннай язды. Леў Дякан адзначае, што пры абароне Даростала русы былі ўжо ўзброеныя шчытамі, якія даходзілі да самых ног. Пры адступленні яны закідвалі свае шчыты за спіну, што гаворыць аб наяўнасці спецыяльнага рамяня для іх нашэння. Спроба рэканструкцыі гэтых шчытоў, зробленая А. Макбрайдам, паказвае нам вялікі прастакутны шчыт, вельмі падобны да скутума (scutum) рымсакага легіянера эпохі ранняй Імперыі. Нам між тым здаецца, што шчыты Святаслававых ваяроў лагічна мусілі быць папярэднікамі пазнейшых міндалепадобных (мал. 2) шчытоў, якія распаўсюдзіліся па ўсёй Еўропе каля 1000 г.

Поиск
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный конструктор сайтов - uCoz