Понедельник, 29.04.2024
Сайтик
Прощальный поцелуй
Бухгалтерия сайта

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа

Самым важным відам засцерагальнай зброі быў шчыт. У адрозненні ад кальчуг і шлемаў, простая тэхналогія вырабу шчыта рабіла яго даступным як князям і дружыннікам, так і шараговым ваярам. Як і ў ранейшыя часы, ён быў для вояў адзіным сродкам абароны ў баі. Апроч папулярнасці шчыт меў яшчэ шэраг рысаў, якія выдзялялі яго на фоне іншай зброі. Па першае, як і меч, ён меў вузка ваенае прызначэнне і не мог выкарыстоўвацца для вытворчасці, палявання ці іншых заняткаў. Па-другое, ягоныя памеры рабілі яго самым заўважным і кідкім прадметам ўзбраення, а таксама вельмі прыдатным для нанясення выяў і сімволікі. Таму нароўні з мячом шчыт набыў адценне сакральнасці і стаў пэўным увасабленнем самога радавога паняцці зброі. Па гэтайпрычыне, паводле легенды, Алег прыбіў свій шчыт да варотаў Канстанцінопаля ў знак перамогі над візантыйцамі, а Ігаравы паслы кляліся сваімі шчытамі пры заключэнні міру.

Шчыт прызначаўся для адбіцця ўдараў усіх відаў наступальнай зброі. Як сведчаць гнёздаўскія знаходкі, у дадзены перыяд шчыты мелі круглую форму і ў дыяметры дасягалі 1 м. Яны набіраліся з некалькіх дошак, якія абпілоўваліся па краях для надання шчыту патрэбнай круглай формы (мал. 1). У цэнтры шчыта выпілоўвалася адтуліна, якая закрывалася з вонкавага боку умбонам пляската-сферычнай ці сфераканічнай формы. Умбон мацаваўся да дошак з дапамогай заклёпак. Прастора, якая стваралася прапілам і закрывалася умбонам, выкарыстоўвалася для ктсці рукі. Рука трымала дзяржальна ў выглядзе планкі, што ішла ад аднаго края шчыта да другогаю Такая канструкцыя дазваляла парыраваць умбонам удары і захоўвала ад пашкоджання руку ваяра. Часам шчыт абцягваўся скурай, а дошкі па краях змацоўваліся паміж сабоё металічнымі пласцінамі. Мяркуючы па адной з гнёздаўскіх знаходак, рускія шчыты маглі быць фарбаванымі, у дадзеным выпадку ў чырвоны колер.

Поиск
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный конструктор сайтов - uCoz