Понедельник, 29.04.2024
Сайтик
Прощальный поцелуй
Бухгалтерия сайта

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа

Пошукі спосабаў абараніць ваяра ад варожых удараў прывялі і да далейшага развіцця засцерагальнай зброі, якое выразілася ў яе пацяжынні. Побач з кальчугай на беларускія землі пранікаюць пласцінкавыя панцыры, у летапісах званыя “бронямі дошчатымі”. Найдаўнейшым тыпам пласцінкавага панцыру на беларускіх землях быў ламелярны, пласцінкі ад якога, датаваныя апошняй чвэрцю ХІ ст., былі знойдзеныя ў Менску. Панцыр такога тыпу складаўся з падоўжаных простакутных пласцінак, часам с трохкутным выступам на доўгім баку, якія замацоўвываліся паміж сабой рамянямі, прапушчанымі ў адтуліны па краях. Даўжыня пласцінак была роўнай 8–10 см, шырыня 1,5–3 см. Падаснова са скуры ці тканіны не была абавязковай, але часам прысутнічала. Гэта ніяк не ўплывала на спосаб мацавання пласцінак.

Панцыр абараняў ваяра лепей за кальчугу. Змацаваныя разам пласціны заходзілі адна на адну, такім чынам у асобных месцах падвойваючы таўшчыню панцыра. Іх выгнуты профіль дапамагаў лепей адбіваць удары варожай зброі. Хаця панцыр больш за кальчугу скоўваў рухі ваяра, але ягоная адносная нягнуткасцьмела і станоўчы бок. Ён добра парыраваў драбячае ўздзеянне зброі на косткі ваяра, супраць чаго кальчуга была малаэфектыўнай. Нарэшце, распаўсюджанне панцыра мела і эканамічныя прычыны. Выраб панцырных пласцінак і іх замацаванне патрабавалі меншай кваліфікацыі і рабілі вытворчасць панцыраў прасцейшай і таннейшай.

Ламелярны панцыр быў вынайдзены на Блізкім Усходзе, а ў рымскі час шырока выкарыстоўваўся па ўсім Міжземнамор’і . На беларускія землі ён, магчыма, быў занесены качэўнікамі ў эпоху Вялікага перасялення народаў, чым і тлумачыцца ўжо вядомая нам яго найстарэйшая знаходка на паўднёвай ускраіне Беларусі ў Хатомелі (мал. 2). У канцы Х–ХІ ст. ламелярны панцыр рабіў на Беларусі толькі свае першыя крокі і па масавасці яшчэ не мог спаборнічаць з кальчугай.

 

Малюнак 2 – Пласціна з Хатомеля, замацаванне пласцін.

 

 

Крыніцы

 

1. Новікаў Я.У. Ваенная гісторыя беларусскіх земляў да канца ХІІ ст. Т. 1.

2. Кирпичников А.Н. Древнерусское оружие. Вып 3.

3. Интернет-ресурс http://www.mear-drevnostey.ru/

Поиск
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный конструктор сайтов - uCoz