Понедельник, 29.04.2024
Сайтик
Прощальный поцелуй
Бухгалтерия сайта

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа

Малюнак 2 – міндалепадобны шчыт.

 

Памеры міндалепадобнага шчыта вагаліся ад паловы да трэцяй часткі чалавечага росту. Вырабляўся ён з дрэва і скуры затым фарбаваўся. Першапачаткова канструкцыя шчыта ўключала умбон, які знік у пазнейшыя часы. Навіной была канструкцыя дзяржальна, якое складалася з дзвюх скураных петляў, што дазваляла насіць шчыт не левым перадплеччы і вызваліць кісць левай рукі. Яшчэ адзін пас дазваляў вешаць шчыт на плячо. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што эвалюцыя міндалепадобнага шчыта спараджала яго разнастайныя формы. Адной з такіх форм магла быць авальная, што пацвярджаецца знаходкай каменай фігуркі ваяра ХІ ст. з Берасця. На шчыце фігуркі таксама намаляваны крыж, што можа сведчыць аб існаванні розных відаў дэкарацыі шчытоў, некаторыя з якіх маглі мець геральдычны характар.

З’яўленне міндалепадобных шчытоў было абумоўлена развіццём ваеннага майстэрства і змяненнем спосабаў бою, прычым асноўную ролю адыграла развіццю конніцы. Міндалепадобны шчыт выкарыстоўваўся найперш коннікамі і функцыянальна быў прыстасаваны для коннага бою. Дзякуючы сваім памерам ён прыкрываў ваяра ад пляча да калена і абараняў яго надзеней за ранейшыя круглыя тыпы. Як зазначае старажытнарускі пераклад “Юдэйскай вайны” Іосіфа Флавія, “щитъ же дългъ яко минеть ребра коневи”. Нарэшце, дзяржальна, якое вызваліла кічць левай рукі, палягчала конніку кіраванне канём, чаго круглы шчыт з простым дзяржальнам таксама не забяспечваў.

Поиск
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный конструктор сайтов - uCoz