Понедельник, 29.04.2024
Сайтик
Прощальный поцелуй
Бухгалтерия сайта

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа

Даспех Х ст.

 

Натуральным адказам на выклік, які прадстаўляла развіццё наступальнай зброі, было выкарыстанне розных відаў зброі засцерагальнай. Шырока распаўсюджаным на беларускіх землях відам засцерагальнай зброі была кальчуга-кашуля, вырабленая з пераплеценых паміж сабой жалезных кольцаў. Яна прызначалася для абароны тулава ваяра ад сякучых і колючых удараў. У параўнанні з іншымі відамі даспехаў перавагай кальчугі была яе гнуткасць. Кальчуга не скоўвала рухаў ваяра ў баі. Гэта ж было і яе ахілесавай пятой, бо гнуткі даспех не абараняў ад тупога драбячага ўдара.

Выкарыстанне кальчуг на беларускіх землях пацвярджаецца знаходкай у курганым могільніку Банонь недалёка ад Полацкага асобніка, датаванага другой паловай Х – пачатка ХІ стст. Кальчуга была зброяй, найперш уласцівай дружыннікам як эліце войска. Пры гэтым яна не з’яўлялася рэдкасцю і была даступнай многім воям апалчэння. Пры спісанні бою пад сценамі Даростала ў 971 г. Леў Дыякан адзначае, што русы “выйшлі з горада і пастроіліся на раўніне, абароненыя кальчугамі”.

Кальчуга выраблялася з драцяных кольцаў дыяметрам 6-8 і 10-13 мм спалучэннем зваркі і склёпкі. Адно закляпанае кальцо прадзявалася ў чатыры звараных. На адну кальчугу выдаткоўвалася каля 600 м жалезнага дроту і 20 000 кольцаў. Звычайная кальчугі даходзіла да 60-70 см, шырыня ў поясе – каля 50 см. Рукавы былі кароткімі і мелі ў даўжыню каля 25 см. Важыў такі даспех 5,5 –6,15 кг.

Поиск
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный конструктор сайтов - uCoz